Хай заўсёды будзе вострым пяро!

“Калі я пішу, заўсёды трымаю ў галаве нейкі вобраз”, – прызнаўся Віктар Сямёнавіч Яфрэмаў падчас прэзентацыі сваёй кнігі, якая адбылася нядаўна ў музеі У. Караткевіча (на здымку). Павіншаваць майстра вострага слова з такой значнай падзеяй у творчым жыцці прыйшлі мясцовыя пісьменнікі, вучні і бібліятэкары школ, прадстаўнікі ЦБС горада і іншыя прыхільнікі таленту аршанскага аўтара. Чытачы “Аршанкі” таксама добра знаёмыя з Віктарам Сямёнавічам. Больш за сорак гадоў яго яфрэмізмы друкуюцца на старонках выдання.


Сілу паэтычнага слова Віктар Яфрэмаў адчуў пасля таго, як напісаў некалькі вершаваных радкоў пра свой пакой у інтэрнаце, на сценках якога засталіся сляды ад барацьбы з клапамі. Хутка яго з сябрамі перасялілі ў толькі што адрамантаваны пакой. Майстэрства выразіць сваю думку лаканічна, літаральна некалькімі словамі, напэўна, неаднойчы дапамагала знайсці выйсце з розных, нават самых складаных сітуацый.

Віктар Сямёнавіч – ураджэнец горада Данкова, што ў Ліпецкай вобласці. На Віцебшчыну пераехаў летам 1944 года. Праз 13 гадоў трапіў у Оршу. Тут Віктар Яфрэмаў працаваў і вучыўся, пакуль не ажаніўся. Пісьменнік зазначае: “Прайшоў працоўны шлях ад слесара да начальніка цэха – і назад”.

Падчас прэзентацыі кнігі “Ефремизмы. Басни. Пародизмы” Віктар Сямёнавіч на радасць слухачам прачытаў некаторыя свае творы, якія не ўвайшлі ў зборнік. Кожнае слова, кожны выраз, які належыць востраму пяру майстра, напоўненыя гумарам, часам мяккім, добрым, часам сатырычным, выкрывальным. Пісьменнік вельмі добра разбіраецца ў чалавечым характары і ўмее ўбачыць сутнасць падзей. Але як трэба валодаць словам, каб у некалькіх радках выразіць закончаную думку, што здзіўляе сваёй прастатой і лаканізмам, мудрасцю і выразнасцю!

Старшы навуковы супрацоўнік музея У. Караткевіча Вольга Пашковіч падкрэсліла, што выдаць уласную кнігу вельмі складана. “Творчых сіл, цярпення і спонсараў Вам, Віктар Сямёнавіч”, – дадала Вольга Міхайлаўна. Рэдакцыя “Аршанскай газеты” далучаецца да пажаданняў. З нецярпеннем чакаем Вашых новых твораў!

Марына СЯМАШКА.

Фота аўтара.

В. ЕФРЕМОВ.

***

Вспыльчивой спичке цена копеечка.

***

В жизни, как в дорожном движении:

одним обязан уступить дорогу,

другим — попробуй не уступи!

***

Раньше каждому можно было сказать все, что ты о нем думаешь, а теперь у каждого телефон с определителем.

***

Песня разгулявшегося гостя:

«Не говорите мне про чай, не говорите…»

***

…Когда бы пращур вдруг воскреснуть смог,

Его бы в тот же миг убил бы смог.

***

Никому еще ни разу

Не давалось все и сразу.

***

Взывают сердце и душа:

«Спеши по жизни не спеша».

Добавить комментарий