“СКАРБЫ КНІГ МЫ ЛЮДЗЯМ ДАЦЬ ПАВІННЫ”

…пад такім дэвізам працуе Аршанская цэнтральная раённая бібліятэка.

У нашай краіне вядучымі выдавецтвамі «Літаратура і Мастацтва», «Народная асвета», «Мастацкая літаратура», «Вышэйшая школа», «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», «Беларусь», выдавецкі дом «Беларуская навука» штогод выпускаецца некалькі соцен найменняў мастацкай, навуковай і, што немалаважна, дзіцячай літаратуры. Яны пашыраюць калекцыі школьных, гарпасялковых, гарадскіх і рэспубліканскіх бібліятэк. Менавіта супрацоўнікам бібліятэк адводзіцца вялікая роля ў знаёмстве чытача з кнігай.

У Аршанскай раённай бібліятэцы распрацаваны план мерапрыемстваў да Года кнігі. Чытачоў сустракае выстава-прывітанне “Добры дзень, беларуская кніжка”.

16 лютага адбылася сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарамі праграмы “Здаровы лад жыцця” Г. Трафімавай і С. Трафімавым. Для школьнікаў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту адбылася прэзентацыя кніг з серыі “Рассказы Деда Природоведа”: “Снежные причуды природы”, “Удивительная стрельба”, “Это что за прыгуны?”, “Капустные листочки”, “Да здравствует солнце!”

Да Міжнароднага дня роднай мовы была арганізавана літаратурная вечарына “Вобразная, вольная, пявучая мова беларуская мая”. Мэта мерапрыемства – выхаванне паважлівых адносін да сваёй гістарычнай спадчыны, культуры і, у першую чаргу, да роднай мовы. Вершы на роднай мове прачыталі вучні Бабініцкай СШ Кірыл Карняенка, Даяна Рошча, Таццяна Маханькова, Крысціна Красоўская. Год кнігі праходзіць на Беларусі пад знакам класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. У рамках мерапрыемства прагучалі вершы і песні беларускіх песняроў.

Н. СЯЧКОВА,

Аршанская РЦБС.

Добавить комментарий