Прыходзьце ў бібліятэкі часцей!

Тыдзень дзіцячай кнігі прайшоў у СШ №20. Кожны дзень праходзілі мерапрыемствы рознай тэматыкі і накіраванасці з выкарыстаннем мультымедыйных тэхналогій.

Да Дня смеху была прымеркавана “Первоапрельская юморина”. Пяцікласнікі даведаліся пра паходжанне свята, пра тое, як яго святкуюць у розных краінах, паўдзельнічалі ў гумарыстычных конкурсах. Трэцякласнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа ў краіну яе Вялікасці Кнігі. Нашы чытачы даведаліся, як развівалася пісьменнасць у свеце і на тэрыторыі Беларусі, калі з’явілася першая друкаваная кніга, пазнаёміліся з асветніцкай дзейнасцю Францыска Скарыны, Спірыдона Собаля, Сымона Буднага.

“Винни-Пух и семь чудес мёда” – гэта пазнавальнае мерапрыемства па экалагічным выхаванні і здаровым ладзе жыцця было праведзена з вучнямі чацвёртых класаў. Казачны герой расказаў дзецям, якія віды мёду існуюць у свеце.

Да 130-годдзя з дня нараджэння Карнея Іванавіча Чукоўскага было прысвечана маленькае тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам вучняў другіх класаў “Сказки дедушки Корнея”. Таксама прайшла віктарына “Чудесный мир воды” для пятых класаў. Вучні загадзя прачыталі энцыклапедычныя даведнікі “Атлас подводного мира”, “Воздух. Вода. Погода и климат”, “Тайны живой природы”, таму ім было проста адказваць на пытанні.

Хочацца верыць, што у нашых чытачоў паглыбіліся веды, узрасла цікавасць да чытання не толькі мастацкіх твораў, але даведачнай, навукова-папулярнай, энцыклапедычнай літаратуры.

М. БОНДАРАВА,

загадчыца бібліятэкі СШ №20.

Добавить комментарий