ПАВЕРЦЕ Ў ЦУДА!

1У дзяцінстве Уладзімір Караткевіч вельмі любіў маляваць, дарэчы, многія свае “дарослыя” творы ён таксама ілюстраваў. А сёння непаўторныя казкі аршанскага майстра слова сталі крыніцай натхнення для маленькіх наведвальнікаў студыі “Фарбы” пры гарадскім Цэнтры культуры.

Зараз у музеі аўтара “Ла-ддзі роспачы” праходзіць выстава дзіцячых малюнкаў “Вершаваныя фарбы Уладзіміра Караткевіча”, арганізаваная сумесна з гарадскім Цэнтрам культуры. Многія з юных мастакоў яшчэ нават не ходзяць у школу. Але гэта не перашкода для таго, каб пазнаёміцца з дзівосным светам казак нашага земляка. Хлопчыкам і дзяўчатам да таго спадабаліся незвычайныя гісторыі, што на занятках яны нават пераказвалі сюжэты адзін аднаму. Канешне, прачытаць казкі Караткевіча многія дзеткі самастойна не змаглі. Дапамагалі малым мастакам вандраваць па незвычайнай краіне іх бацькі, бабулі і дзядулі. Дарэчы, дарослым таксама прыйшліся даспадобы цікавыя павучальныя творы.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №148 за 22 декабря 2012 года).

Марына СЯМАШКА.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий