“АД ПРАДЗЕДАЎ СПАКОН ВЯКОЎ…”

“Ніхто не забыты, нішто не забыта” – гэта выказванне, як правіла, мы ўжываем, калі ўзгадваем герояў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Але ў нашым паўсядзённым жыцці гэта фраза таксама вельмі актуальна.

Праходзяць гады і дзесяцігоддзі… Чым, як жылі нашы бацькі і дзяды? Якія ў іх былі духоўныя каштоўнасці? Што пакінулі пасля сябе нашы аднавяскоўцы?

Далёка не ў кожнай вёсцы, школе ёсць свой музей, у якім беражліва захоўваецца спадчына, якая засталася нам ад бацькоў і дзядоў.

У нашай вёсцы Зубава ёсць чалавек, які па ўласнай ініцыятыве па крупінках збірае матэрыял аб жыцці нашай вёскі і яе слаўных людзях. Гэта Кацярына Паўлаўна Фомчанка, былы дырэктар Зубаўскай сярэдняй школы, дарэчы, няштатны карэспандэнт “Аршанскай газеты”.

Як толькі Кацярына Паўлаўна ўзначаліла калектыў Зубаўскай сярэдняй школы, яна разам з вучнямі і настаўнікамі пачала збіраць дакументы, запісваць успаміны старажылаў аб гадах калектывізацыі, пабудове першай школы ў нашай вёсцы, дзіцячага садка, подзвігах яе жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Так у нашай вёсцы з’явіўся краязнаўча-этнаграфічны музей. Пасля выхаду Кацярыны Паўлаўны на заслужаны адпачынак па яе ініцыятыве быў адкрыты музей у будынку дома механізатараў. Той матэрыял, які быў сабраны настаўнікамі і вучнямі, застаўся ў школьным музеі, а музей пры СВК “Купалаўскі” стаў папаўняцца новай інфармацыяй. З’явіліся экспазіцыі аб перадавіках сельскай гаспадаркі, ветэранах і моладзі.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №49 за 30 апреля 2013 года).

Г. КАРАЛЁВА, Н. БЯРЭЗІНА.

НА ЗДЫМКУ (злева направа): Н. Бярэзіна, В. Войтава, В. Шашкіна, Н. Ягорава, К. Фомчанка, Г. Каралёва, М. Тарасава ў час адкрыцця музея 4 лютага 2009 года.

Добавить комментарий