ПРЫЙШЛІ “ЗАЖЫНКІ” – БУДУЦЬ І “ДАЖЫНКІ”

Для хлебаробаў пачынаецца гарачая ва ўсіх адносінах пара. На палях закаласілася збожжа, якое цяпер трэба сабраць, каб атрымаць багаты ўраджай. У суботу на полі ўласнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Радуньскае” адбылася самая важная для аграрыяў падзея. Тут зажыналі першы сноп, віталі з караваямі духмянага хлеба тых, каму належыць сабраць “залатое” багацце нашай зямлі, услаўлялі лепшых працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Аршаншчыны, якія былі занятыя на пасяўной.

Яшчэ перад пачаткам свята над полем сабраліся чорныя хмары. Здавалася, вось-вось і пачне ліць праліўны дождж, але ўжо праз хвіліну-другую ярка заззяла сонейка. “Гэта добрая прыкмета, – пачулася ад гасцей, – няхай нашым хлебаробам дапамагае Усявышні…”.

На полі ў адну шарэнгу выстраілася зернеўборачная тэхніка, побач – прадстаўнікі мясцовай вертыкалі і калектывы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. На свята таксама былі запрошаны член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Плыткевіч і дырэктар цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Магілёўскага аблсельгаспрода, кандыдат тэхнічных навук Якаў Яроцкі.

Падчас прывітальнага слова старшыня Аршанскага райвыканкама Мікалай Лісоўскі выказаў упэўненасць у тым, што хлеб з палёў будзе ўбраны ў сціслыя тэрміны і без страт, бо на Аршанскай зямлі жывуць адказныя і працавітыя людзі.

– У гэты перыяд у хлебаробаў на ўліку кожная хвіліна, кожны пагодлівы дзянёк, кожны каласок, – зазначыў Мікалай Віктаравіч. – Сёлета ў сельскагаспадарчых арганізацыях Аршанскага раёна неабхода будзе правесці ўборку зерневых культур на плошчы 36559 гектараў, у тым ліку 16240 га – азімых зерневых і 20319 га – яравых пры сярэдняй ураджайнасці не менш за 40 цэнтнераў з гектара і валавым зборы не менш за 125 тысяч тон зерня. Каб атрымаць добры ў гэтым годзе ўраджай у гаспадарках раёна, аграрыі на высокім узроўні і ў аптымальныя тэрміны правялі пасяўную кампанію і іншыя агратэхнічныя мерапрыемствы.

І тут асаблівыя словы падзякі, у першую чаргу, гучалі ў адрас сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Ларынаўка” (кіраўнік Аляксандр Кухцянкоў), сельскагаспадарчага філіяла “Браздзетчына (кіраўнік Валерый Савіцкі), агракамбіната “Юбілейны” (кіраўнік Аляксандр Фірсін), дзяржаўнага прадпрыемства “Задняпроўскі” (кіраўнік Віталь Дзмітрачэнка). Падзякаваў Мікалай Лісоўскі і лепшым механізатарам раёна, якія актыўна прымалі ўдзел у пасяўной кампаніі, а сёння ўжо пераселі за штурвалы камбайнаў. А гэта Аляксандр Шыцікаў (Аршанскі райаграсервіс), Анатоль Прановіч (ААТ “Роскі Сялец”), Сяргей Спаткай (э/б “Вусце”), Уладзімір Шумакоў (УСУП “Радуньскае”), Андрэй Раманоўскі (ААТ “Маяк Высокае”), Аляксандр Алесенка (ААТ “Агракамбінат “Юбілейны”). Яны прызнаны пераможцамі раённага спаборніцтва сярод занятых у пасяўной кампаніі і былі адзначаны Ганаровымі граматамі, грашовымі прэміямі.

Звяртаючыся да хлебаробаў, старшыня райвыканкама засяродзіў увагу на тым, што падчас жніва дробязей не бывае. Важна ўсё: і гатоўнасць тэхнікі, і забяспечанасць палівам, граматная арганізацыя працы, захаванне правіл тэхнікі бяспекі і г.д. Але самае галоўнае – гэта маханізатарскія кадры, якімі на Аршан­шчыне можна ганарыцца.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №84 за 23 июля 2013 года).

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *