Дзень беларускай міліцыі адзначылі ў Оршы (+фота)

Традыцыйна напярэдадні Дня беларускай міліцыі ў Доме культуры чыгуначнікаў адбыўся ўрачысты вечар.
IMG_8556З прафесійным святам ветэранаў і супрацоўнікаў унутраных спраў Аршанскага гарнізона, а таксама іх сем’і павіншавалі старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Станіслаў Кошкін, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Алег Смірноўскі, кіраўніцтва сельскагаспадарчых і харчовых прадпрыемстваў раёна: ААТ “Агракамбінат “Юбілейны”, “Маяк Высокае”, мясакансервавага і малочнага камбінатаў.
IMG_8544Аршанскім міліцыянерам жадалі бездакорнай, спакойнай службы, больш зорак на пагоны і дабрабыту ў сем’ях. Лепшыя супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, аддзела ўнутраных спраў на транспарце і дэпартамента аховы адзначаны Ганаровымі граматамі і падзякамі Міністрэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, райвыканкама і Савета дэпутатаў, а таксама аддзелаў, дзе яны праходзяць службу. А некаторыя атрымалі нагрудныя знакі і чарговыя міліцэйскія званні.

IMG_8539

 

IMG_8536

 

IMG_8513

 

IMG_8549

Настасся АЛЯКСАНДРАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий