Пажарныя і валанцёры завіталі да выхаванцаў Андрэеўскага дзіцячага дома (+фота)

Рух юных выратавальнікаў-пажарных на Аршаншчыне з кожным годам набірае моц. Малодшыя сябры працаўнікоў гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях не толькі самі вырашылі трымацца курсу на бяспеку, але і вучаць гэтаму сваіх равеснікаў. У сераду навучэнкі Аршанскага медыцынскага каледжа, актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і валанцёрскага руху БРСМ “Добрае Сэрца” разам з прадстаўнікамі ГРАНС і райкама саюза моладзі пабывалі ў Андрэеўскім дзіцячым доме.

IMG_7576
Перад пачаткам акцыі “Моладзь за бяспеку” выхаванцы спяшаліся на вуліцу – да дзяцей на сапраўднай пажарнай машыне прыехалі байцы ПАВЧ-1. Спецтэхніку, якая задзейнічана падчас ліквідацыі пажараў і надзвычайных сітуацый, выхаванцы бачылі не раз – у дзіцячым доме штогод праходзяць вучэнні МНС. Але цікавасць ад гэтага не паменшылася, і ў дзіцячых вачах зноў разгарэўся дапытлівы агеньчык. Нехта прапанаваў: “А давайце ў кабіну залезем!” Толькі выратавальнікі падрыхтавалі для малых другую забаву – далі прымерыць дзецям кіслародную маску.IMG_7584

IMG_7643Распачалі сустрэчу інспектары групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю ГРАНС. Яны нагадалі дзецям, чым небяспечна парушэнне правіл, расказалі пра дзейнасць БМГАВП і паказалі дакументальныя фільмы. Пасля да выхаванцаў звярнуліся навучэнкі медкаледжа. Дзяўчаты правялі для дзяцей некалькі конкурсаў.

IMG_7601

IMG_7650Хлопчыкі і дзяўчынкі адказвалі, якія правілы бяспекі парушылі героі любімых дзіцячых казак, пазнавалі сапраўдныя і выдуманыя дарожныя знакі, разгадвалі рэбусы і тлумачылі сэнс прымавак. За правільныя адказы дзеці атрымалі падарункі ад Аршанскага ГРАНС – тэматычную літаратуру і забаўляльныя часопісы. Дарэчы, актыўнасць праявілі ўсе ўдзельнікі акцыі “Моладзь за бяспеку”, таму ніхто не застаўся без прызоў. Салодкія гасцінцы передало выхаванцам Андрэеўскага дзіцячага дома таварыства з абмежаванай адказнасцю “Валінторг”.

IMG_7667

Марына СЯМАШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий