Працуем “на выдатна”

На абслугоўванні работнікаў дарожна-рамонтнага  будаўнічага ўпраўлення  № 181 Віцебскаблдарбуд  знаходзяцца 769,8 км дарог і 45 мастоў Аршанскага раёна. Апрача гэтага, майстры-дарожнікі, большасць якіх мае значны  вопыт прафесійнай дзейнасці ў галіне,  пад кіраўніцтвам  Ганаровага  дарожніка  Уладзіміра Іванавіча Курцянка ажыццяўляюць  комплекс работ і  ў Оршы, Барані, Балбасаве. Пры неабходнасці і суседзям дапамогуць.

У калектыве  са  134 чалавек  працуе нямала прадстаўніц слабага полу, якія выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі ні чым не горш за мужчын. Узяць хаця б дарожных майстроў  па ўтрыманні  мясцовых аўтамабільных дарог – Кацярыну Рыгораўну Салаўёву і  Таццяну  Сцяпанаўну Косцераву. Абедзве жанчыны працуюць  на прадпрыемстве больш за 30 гадоў кожная. Сваю неспакойную службу  любяць да самаадданасці, бо знаходзяць у ёй  поўную рэалізацыю ўласных магчымасцяў. Каб чытачам было зразумела, патлумачу наступнае: дарожная служба ажыццяўляе  капітальны і  бягучы рамонт, у летні перыяд абкошванне, а зімой  – ачыстку дарожнага палатна ад снегу, устаноўку вешак, дарожных знакаў, аўтобусных  павільёнаў і шмат чаго іншага. Дарэчы, дарожнікі – майстры на ўсе рукі, бо тыя маляўнічыя аўтобусныя павільёны на сельскіх  прыпынках, якія заварожваюць вочы  пасажыраў прафесійна  выкананымі карцінамі, падарылі людзям   рабочыя ДРБУ-181.

Кацярына Рыгораўна  Салаўёва тлумачыць,  што  дарожнікі, як  і ДАІ, у адказе  за бяспеку руху. Сама майстар, хаця і не мае пасведчання на ваджэнне аўтамабіля, але веданне Правілаў дарожнага руху – у яе непасрэдных абавязках. Па  словах  дарожніка, нярэдка моладзь, забаў-ляючыся ці ад нечага рабіць, знішчае  знакі, што прыводзіць да ДТЗ… Аршанка  з аднолькавай любоўю адносіцца да мясцін, дзе нарадзілася і жыве. Праца з мужчынамі, а бывае, што пад яе началам,  акрамя рабочых, задзейнічаны  і вадзіцелі, не дала ачарсцвець сэрцу. Наадварот, тыя ў яе прысутнасці стараюцца  весці сябе па-джэн-тэльменскі. Як высветлілася, жанчыны-дарожнікі вызначаюцца асаблівай гаспадарлівасцю. Яны добрыя матулі і клапатлівыя жонкі. Кацярына Рыгораўна не адзін дзясятак гадоў жыве ў згодзе  з мужам Васілём Дзмітрыевічам, вадзіцелем ААТ “Оршааграпраммаш”. Разам выгадавалі двух сыноў, адзін з якіх, Максім,   працуе вадзіцелем у КУП “Оршакамгас”. Таму ў бліжэйшы выхадны сям’я будзе адзначаць свята  дарожніка  і аўтамабіліста.

Не адно дзесяцігоддзе працуюць на добраўпарадкаванні дарог Аршаншчыны  дарожныя майстры – Аляксандр Салаўёў, Яўген  Сасноўскі і вадзіцель грэйдолы  Міхаіл Сямёнаў. У калектыве  Міхаілам не нахваляцца: вопытны, адказны, дысцыплінаваны. Калі трэба, нават  з   адпачынку  выйдзе на работу. Ахвотна набіраецца  вопыту ў старэйшых  і малады спецыяліст, прараб Мікалай Міхновіч. Станоўча характарызуюцца ў  калектыве   вадзіцелі МАЗаў:  Генадзь Барышаў і Мікалай Макараў, Алег Жолудзеў і Аляксандр Падаляк, Юрый Пучкарэўскі і Дзмітрый Трушко, Ігар Агурцоў,  Юрый Птушкін і Аляксандр Жабіцкі. Начальнік  планава-вытворчага сектара  ДРБУ-181 Ніна Іванаўна Марусевіч добра ведае ўсіх работнікаў, бо, па словах спецыяліста, з   прадпрыемства не звальняюцца. Вопытны кадравы састаў прадстаўлены  і на асфальтабетонным заво-дзе  прадпрыемства ў Хлусаве. Тут тон у працы задаюць  сталыя  спецыялісты – Ганаровы дарожнік, прараб Ула-дзімір Хадорык і механік Сяргей Мартынаў. Калектыў завода невялікі, але зладжаны.  Якасна, без нараканняў з боку кіраўніцтва працуюць машыніст  Ян Упенік і яго памочнік Аляксандр Шпакаў, электрагазазваршчык Міхаіл Хомчанка, слесар Павел Булыгін, драбільшчык Сяргей Барышаў і лабарантка Раіса Шынкевіч.

Абслугоўванне  і рамонт дарог, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, у тым ліку аграгарадкоў, асфальтаванне дарог у Аршанскім, Дубровенскім раёнах і горадзе Оршы,  на якіх  у гэтым годзе ўкла-дзена 43 тысячы тон асфальтабетону, не абыходзіцца без удзелу  брыгады  майстра Генадзя Рашына. Прафесіяналы могуць з гонарам пераліч-ваць адрасы, дзе сёння блішчыць пад сонцам роўная нітка дарогі, ра-дуюць вока акуратныя  падыходы да пад’ездаў… Добрым словам успомняць у  прафесійнае свята майстроў дарожных спраў  многія жыхары. Са святам вас, дарожнікі!

ЛІНА ГАТОЎСКАЯ

Добавить комментарий