І тэхніка любіць пяшчоту

Алег Ярмоленка

Механізатар СВК “Ларынаўка” Алег Ярмоленка заўсёды быў з тэхнікай на “ты”, таму з упэўненасцю можа сказаць, што ў кожнага аўтамабіля ёсць сэрца. Здзіўлены?

Але Алег Георгіевіч свае словы абгрунтоўвае так: “Вось сапсаваўся, напрыклад, трактар у самы непадыходзячы момант, а трэба табе на поле хуценька ехаць, хвалюешся, думаеш аб тым, што кожная хвіліна для цябе “залатая”. З такім узрушаным настроем пачынаеш рамантаваць няспраў-насць, і… нічога не атрымліваецца. Так можаш не адну гадзіну стаяць на адным месцы, пакуль не зразумееш, што да тэхнікі зусім іншы неабходны падыход. Яна, як і ўсё жывое, любіць пяшчоту і добрае слова. Бывае, дастаткова сказаць: “Ну, даражэнькая, не падвядзі мяне!”, і яна будзе працаваць як трэба”.

У СВК “Ларынаўка” Алег Ярмоленка ўжо -адзінаццаць гадоў. У асноўным працуе на пагрузчыках, бульдозеры, летам – на камбайне. Не так даўно вопытнаму механізатару даверылі новую тэхніку – пагрузчык К-701. Алег Георгіевіч на гэты конт жартуе: “Я цяпер як на новай  інамарцы – з камфортам еду па вясковых дарогах, а “сэрца” маёй “ластаўкі” працуе адладжана!”.

Настасся ТУРОК

Добавить комментарий