Как проверяют качество молока

Святлана Рачкова

Лабарант ДП “Межава” Святлана Рачкова штодзень правярае малако на якасць. Тут важна ўсё: і тлустасць, і кіслотнасць, і нават шчыльнасць прадукту.

Сямігадовы вопыт работы  на сельгаспрадпрыемстве – гэта немалы адрэзак часу, лічыць Святлана Анатольеўна. Гэта цяпер ёй усё зразумела, а калі толькі прыйшла на працу, здавалася, што разабрацца ў абсталяванні, з лічбамі  будзе для яе непасільнай ношай. Але крок за крокам, дзень за днём яна спасцігала ўсе нюансы сваёй прафесіі, набываючы вопыт.

– Магу з годнасцю сказаць, што на дзяржаўным прадпрыемстве “Межава” малако самых вышэйшых гатункаў, у тым ліку і элітнага класа “экстра”. Сучасная тэхніка, якую для нашай лабараторыі закупіў дырэктар Павел Фаміноў, дазваляе рабіць аналізы гэтага карыснага прадукту з асаблівай дакладнасцю. Ды і часу дадзеная працэдура займае значна менш, чым раней.

Бывае, што за работай Святлана Анатольеўна  не заўважае часу. А ўсё таму, што прывыкла любую справу рабіць на высокім узроўні. Бадай, у гэтым і заключаецца сакрэт яе прафесіяналізму.

Настасся ТУРОК

Добавить комментарий