Моладзь задае тэмп: у «Радуньскім» зерне адвозяць маладыя вадзіцелі

На жніве Артур Шчэрба, Аляксей Карпенка і Дзмітрый Шамароў – людзі не новыя. Не першы год яны занятыя на ўборцы ўраджаю ў сельскагаспадарчым вытворчым прадпрыемстве “Радуньскае”.
Працуюць на адвозцы зерня. Толькі вось Артур сёлета навічок. Апошнія некалькі гадоў ён быў камбайнерам, а сёлета перасеў за баранку МАЗа.
Адказныя, старанныя – так каротка можна ахарактарызаваць маладых людзей, якія амаль што з першых дзён жніва паказваюць добрыя вынікі. Іх галоўная задача заключаецца ў тым, каб своечасова і з найменшымі стратамі перавезці зерне. Артур Шчэрба, Аляксей Карпенка і Дзмітрый Шамароў спадзяюцца, што поспех бу­дзе на іх баку. Важна таксама, каб ні тэхніка, ні надвор’е не падвялі, а пачэсную справу па адвозцы зерня яны пастараюцца выканаць на ўсе сто!

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *