Як нараджаюцца карціны: фотарэпартаж з мастацкага пленэру на Аршаншчыне

На Аршаншчыне праходзіць рэспубліканскі мастацкі пленэр. Майстры з Барані, Віцебска і Мінска пішуць “Сівую легенду” – такую назву атрымаў праект – і гісторыю нашага маляўнічага краю.

Пленэр праходзіць у юбілейны для Оршы год. Плён працы мастакоў жыхары і госці горада над Дняпром убачаць ў лістападзе на выставе ў Аршанскім музеі Уладзіміра Караткевіча.

Кіраўнік праекта – Аляксандр Унукаў – сабраў на Аршаншчыне прадстаўнікоў розных мастацкіх школ.

Падрабязней пра тое, як праходзіў пленэр, чытайце ў бліжэйшых выпусках “АГ”.

Марына Сямашка.

Фота аўтара.

Добавить комментарий