В Орше с подростками поговорили о вреде наркотиков

Шэраг мерапрыемстваў па прафілактыцы наркотыкаў, у якім актыўны ўдзел прымаюць прадстаўнікі аховы здароўя, праходзіць на базе навучальных устаноў і гарадскога тэрытарыяльнага цэнтра з мэтай інфармавання, засяроджвання ўвагі маладога пакалення на дадзенай праблеме.

Тэматычнае мерапрыемства, ініцыятарамі правядзення якога выступілі спецыялісты ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Оршы”, прайшло ў Аршанскім дзяржаўным прафесіянальным ліцэі тэкстыльшчыкаў. Перад моладдзю выступілі спецыяліст па сацыяльнай рабоце тэрытарыяльнага цэнтра Вольга Аляксандраўна Лісенкова, загадчык аддзела грамадскага здароўя ДУ “Аршанскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Тамара Міхайлаўна Карповіч, а таксама фельдшар-нарколаг псіханеўралагічнага дыспансера Ірына Сяргееўна Гайдукова. У завяршэнні мерапрыемства спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра правяла тэматычнае анкетаванне “Падлетак і наркаманія”.

Анжэла ШУРДУКОВА.

Добавить комментарий