Механізатар Юрый Пачатоўскі першы ў раёне нарыхтаваў 5 тысяч тон зялёнай масы

У сельскіх гаспадарках Аршанскага раёна завяршаецца першы ўкос траў. 

– У такія гарачыя дні сяльчанам трэба і маральная, і матэрыяльная падтрымка. Увага, словы ўдзячнасці за працу асабліва важныя для тых, хто стараецца, працуе сумленна і з поўнай адказнасцю, – расказвае старшыня Аршанскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў АПК Вольга Нікіценкава.

Разам са старшынёй прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Маяк Высокае” Ганнай Белановіч яна прыехала павіншаваць механізатара Юрыя Пачатоўскага, які на кормаўборачным камбайне першы ў раёне нарыхтаваў 5 тысяч тон зялёнай масы. Яны ўручылі перадавіку вытворчасці дыплом пераможцы і грашовую прэмію. Прафсаюзныя лідары пацікавіліся ўмовамі працы, пажадалі механізатару поспехаў.

Людміла ЛЮДМІНА.