Навіны культуры

“Мая вясна – мая Перамога” — пад такой назвай у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Вялікай Перамогі, у гарадскім цэнтры культуры прайшоў першы тур гарадскога конкурсу мастацкага слова “Мая Вясна – мая Перамога”.

У ім прынялі ўдзел аматары паэтычнага слова з агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных устаноў, а таксама творчая моладзь прадпрыемстваў і арганізацый горада. У хуткім часе адбудзецца фінал конкурсу, дзе будуць вызначаны пераможцы. Па задумцы арганізатараў мерапрыемства, індывідуальныя выступленні ўдзельнікаў перарастуць у музычна-паэтычнае прадстаўленне “Мая вясна – мая Перамога”.

Тэатру – брава!

З нагоды Міжнароднага дня тэатра ў гарадскім цэнтры культуры на чарговы спектакль народнага гарадскога тэатра пад назвай “Нязваны госць” (рэжысёр – В. Мігаль), сабраліся шматлікія аматары тэатральнага мастацтва.

Пра цікавасць да пастаноўкі, да майстэрства артыстаў сведчыць тое, што спектакль быў успрыняты гледачамі з вялікім натхненнем. У канцэртнай зале цэнтра культуры пад час спектакля не засталося ніводнага свабоднага месца, а пасля завяршэння дзейства апладысменты і выгукі “Брава!” доўга не адпускалі артыстаў са сцэны.
Меркаванні гледачоў былі аднадушнымі: поспеху аршанскіх служыцеляў мельпамены могуць пазайздросціць многія прафесійныя тэатральныя трупы краіны

Запрашаюць мастакі

На днях у фае другога паверха гарадскога цэнтра культуры завяршылася выстава дзяцячай студыі выяўленчага мастацтва (кіраўнік – Іна Кучынская), у рамках якой юныя аршанскія мастакі прадставілі гледачам свае лепшыя работы.

Сёння экспазіцыю юных творцаў змянілі палотны больш сталых мастакоў, членаў народнага клуба “Рэнесанс” Галіны Нікіцёнак і Наталлі Суславай. Арганізатары выставы разам з гарадскім аддзелам культуры запрашаюць гараджан і гасцей Аршаншчыны наведаць гэтую цікавую экспазіцыю.

Г. САДОЎСКАЯ.

Добавить комментарий