Наперад… у дарослае жыццё

Не паспеў адзвінець апошні школьны званок для 716 адзінаццацікласнікаў гарадскіх школ і 172 – раённых, як надышоў час выпускных баляў.

У мінулую суботу гэтыя юнакі і дзяўчаты развіталіся назаўсёды са школьным жыццём, сваімі аднакласнікамі, класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі. Яны з годнасцю і зразумелым хваляваннем трымалі ў руках атэстаты даросласці, а сэрца кожнага перапаўнялі шматлікія пачуцці. Шчаслівымі выглядалі і бацькі выпускнікоў, бо дзякуючы іх цярпенню і падтрымцы дзеці прайшлі першы, але самы важны этап у сваім жыцці. Вось толькі класныя кіраўнікі былі крышачку засмучаныя ад таго, што іх дзеці як птушаняты разлятаюцца ў розныя бакі.

Адшумелі школьныя балі, і летні світанак паклікаў ўчарашніх школьнікаў у дарослае жыццё. Шырокай вам дарогі, выпускнікі!

Настасся ТУРОК.
На здымку: выпускнікі ДАСШ №10.

Добавить комментарий