Аршанец Дзмітрый Якіменка – настаўнік роднай мовы | видео

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Дзмітрый Якіменка вось ужо 26 год працуе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Апошнія 23 гады займае пасаду намесніка дырэктара  па навучальнай рабоце, 13 з якіх – у сярэдняй школе № 14 города Оршы.

Любоў да роднай мовы ў яго з дзяцінства. Узгадвае, што шмат часу праводзіў у вёсцы, дзе жылі бабуля з дзядулем. Менавіта там заўсёды і чуў беларускую мову, да якой вельмі прывык. А калі пайшоў у школу, спасцігнуў яе сапраўднае хараство. І ў гэтым яму дапамагла настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 10 Зінаіда Генадзьеўна Турок. Скончыўшы Магілёўскі педагагічы інстытут ім. А. Куляшова па спецыяльнасці “беларуская мова і літаратура”, ён вярнуўся працаваць у родны горад.

Пашчаслівілася пабываць на ўроку беларускай мовы ў 5-ым класе, дзе выкладае Дзмітрый Анатольевіч. Глядзіце, як гэта было.

Відэа Настассі Турок.

 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.