ЛЕПШЫЯ ГАСЦІНЦЫ– У “ГАСЦІНЦЫ”

Многія жыхары мікрараёна “Задняпроў’е-3” і не толькі з задавальненнем робяць пакупкі ў магазіне ЗАТ “Мяркам” № 18 “Гасцінец”. Яшчэ і году няма, як ён упершыню адчыніў свае дзверы для аршанцаў і гасцей горада, а ўжо набыў вялікую папулярнасць. Як сцвярджаюць самі пакупнікі, тут можна набыць усё, што толькі пажадаеш. Вельмі шырокі асартымент харчовых і прамысловых тавараў, працуе ўласная вытворчасць, дзе вырабляюцца паўфабрыкаты, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы.

загадчыца магазіна "Гасцінец" Алена Шатраўка (другая справа) разам з лепшымі прадаўцамі

– У сярэднім за адзін дзень, – расказвае загадчыца магазіна Алена Шатраўка, – да нас за пакупкамі прых

одзяць каля трох тысяч чалавек. Наш зладжаны калектыў імкнецца зрабіць усё, каб кожны змог знайсці ў нашым магазіне для сябе тое, што патрэбна. Асаблівай папулярнасцю заўсёды карыстаецца сістэма разнастайных акцый, якія мы пастаянна праводзім сумесна з пастаўшчыкамі.

вытворчы аддзел магазіна "Гасцінец"

Не спыняецца работа і ў вытворчым аддзеле, наадварот, у летні перыяд паварам, кандытарам пры-ходзіцца працаваць удвая больш, бо смачныя булачкі, рулецікі, салаты і г.д. раскупаюцца хутка. Тут распрацавана каля 300 найменняў рэцэптур усіх вырабаў. Напрыклад, зусім нядаўна пакупнікам прапанавалі чарговыя навінкі: салодкія блінчыкі з разнастайнымі фруктовымі напаўняльнікамі і замарожаныя паўфабрыкаты: піццы, пельмені чатырох гатункаў, катлеты. “Хітом” летняга сезона, як заўсёды, застаюцца марынаваныя ў розных соусах шашлыкі. Адным словам, заходзьце, спрабуйце, без пакупак не застанецца ніхто…

Настасся АЛЯКСАНДРАВА.

Фота аўтара.

One thought on “ЛЕПШЫЯ ГАСЦІНЦЫ– У “ГАСЦІНЦЫ”

  • 14.08.2011 в 23:49
    Permalink

    хороший магазин

Добавить комментарий