ГОРАД НІБЫ НА ДАЛОНІ

(злева направа) брыгадзір цесляроў БУ-40 Яўген Герасімаў, цесляры Мікалай Магераў і Аляксей Шпунцянкоў

Жыццё не стаіць на месцы. Так і наш горад літаральна на вачах расце і прыгажэе. Амаль што ў кожным раёне Оршы можна бачыць, як разгарнуліся будаўнічыя лясы, а людзі самай мірнай прафесіі ў свеце складваюць цаглінку за цаглінкай, каб праз пэўны час “вырас” новы дом, а дзясяткі маладых сем’яў змаглі справіць улазіны.

Толькі за перыяд з 2009 і па першае паўгоддзе 2011 года ў нашым горадзе пабудавана больш за 20 жылых дамоў.

Грандыёзная будоўля зараз вядзецца ў новым мікрараёне Оршы “Задняпроў’е-3”. У будучым тут будзе новы маладзёжны раён з дзіцячым садком, школай, магазінамі і іншымі аб’ектамі інфраструктуры. А пакуль тут можна пачуць “міра” або “майна”… Гэта будаўнікі сваімі руплівымі рукамі стараюцца для ўсіх нас стварыць самы сапраўдны горад будучыні, каб у ім было ўтульна жыць кожнаму пакаленню аршанцаў.

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий