На Аршаншчыне ўбіраюць кукурузу на сілас і зерне

На палетках Аршаншчыны працягваюцца сельскагаспадарчыя работы. Зараз для аграрыяў галоўная задача – уборка кукурузы на сілас і зерне. Так, у раёне неабходна ўбраць больш за 9 тыс. га кукурузы на сілас і больш за 1 тыс. га – на зерне.

Механізатары “Задняпроўскага” Юрый Жэўнераў і Юрый Шчарбакоў

Актыўнымі тэмпамі гэтую культуру ўбіраюць у СВК “Ларынаўка”, сельскагаспадарчых прадпрыемствах “Смальяны”, “Барздоўка-Агра”, “Радуньскае”, агракамбіната “Юбілейны”. Лідарамі па ўраджайнасці кукурузы на зерне з’яўляецца “Ларынаўка” і агракамбінат “Юбілейны”, дзе маюць па 121 ц/га і 88 ц/га адпаведна.

У Аршанскім раёне таксама вядуцца работы па пад’ёму зябліва.

Камбайны “Ларынаўкі” ля ўрочышча Міцькаўшчына

У чацвер трактары і камбайны працавалі на кукурузных палетках “Ларынаўкі” ля ўрочышча Міцькаўшчына, а таксама каля населенага пункта Солаўе, дзе шчыруюць аграрыі філіяла “Задняпроўскі”. Механізатары “Задняпроўскага” Аляксандр Камароў, Юрый Жэўнераў і Юрый Шчарбакоў убралі 377 га кукурузы на зерне. На адвозцы працуюць вадзіцелі Алег Трашкоў, Валерый Галіноўскі, Андрэй Падаліцкі, Сяргей Шашчанка і інш.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.