Cвята “Купала заўсёды ў сэрцы маім” адбудзецца ў Ляўках

1 ліпеня ў 12 гадзін Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы праводзіць на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка “Ляўкі” свята “Купала заўсёды ў сэрцы маім”, прымеркаванае да дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

У святочнай праграме прымуць удзел паэты і пісьменнікі Беларусі, прадстаўнікі творчай интэлігенцыі, музычныя калектывы і выканаўцы.

З канцэртнай праграмай на словы Янкі Купалы выступіць заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь імя М. Я. Фінберга, а таксама лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Н. Тамэла і Д. Качароўскі.

Свята ў Ляўках стане выдатным днём для сямейнага адпачынку ў адным з найпрыгажэйшых куточкаў Беларусі. Запрашаем усіх у Год міра і стварэння далучыцца да мерапрыемстваў па ўшанаванні спадчыны першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.