Валянціна Мачкова.

У хаце прыгожа, добра, гасцінна,

Рад фотакартак на белай сцяне.

На кожным здымку –

хлопец шчасліва,

З лёгкай усмешкай

глядзіць на мяне.

Армейскі бушлат, панама

ад сонца,

Са зброяй у абдымку

на стылай бране.

А побач – горы стужкай

бясконцай.

І разумееш, што ён – на вайне.

Дзе кожны твой крок –

міннае поле…

Лічыць гадзіннік жыццё

дзень за тры.

“Арол” ці “рэшка” –

вызначыць доля:

Столькі схавана трывог і бяды.

…У хаце прыгожа, толькі сумліва,

Кветак узоры, святло рушнікоў.

Чакае маці з арміі сына,

Што не вярнуўся з Афгана дамоў.

Без вестак прапаў

падчас спецзадання,

Бой быў шалёны – гарэла зямля…

Што здарылась з ім –

стала пытаннем,

Па сённяшні дзень адказу няма…

Добавить комментарий