Старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў

Зінаіда Сяргееўна Хайчанка

Сёлетні год для старшыні Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага  аб’яднання  ветэранаў Зінаіды Сяргееўны Хайчанкі – адметны. Спаўняецца роўна пяць гадоў з тае пары, як ветэраны раёна  абралі  былога педагога  сваім лідэрам.

Але чаму былога? Зінаіда Сяргееўна і па сённяшні дзень  працягвае  плённую дзейнасць па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі, падключаючы да гэтай высакароднай місіі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы. За кароткія пяць гадоў гэтая няўрымслівая жанчына  здолела адладзіць работу з ветэранамі  так, што арганізацыя была прызнана адной з лепшых не толькі па Віцебскай вобласці, але і па  рэспубліцы. Сціплая актывістка абапі-раецца ў сваёй  дзейнасці  на такіх жа, як сама, іні-цыятыўных жыхароў Аршанскага краю, тых, хто заваёўваў незалежнасць на франтах другой міравой, і тых, хто добрасумленна працаваў на дабрабыт мясцін, дзе жыў. Так ці інакш, але сёння  7800 ветэранаў Аршанскага раёна, сярод якіх 138 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ад шчырага сэрца дасылаюць віншаванні сваёй “Сяргееўне” з нагоды ўзнагаро-джання яе Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за подпісам  Прэмьер-міністра Сяргея Сідорскага. Такім чынам, на высокім дзяржаўным узроўні адзначаны важкі  ўклад   Зінаіды Сяргееўны Хайчанкі за плённую працу па патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэтая радасная падзея не адзіная ў грамадскай дзейнасці ветэранскай арганізацыі. Напярэдадні свята Перамогі хор ветэранскага народнага аматарскага аб’яднання ветэранаў вайны і працы “Зямны час” раённага вучэбна-метадычнага цэнтра аддзела культуры  Аршанскага райвыканкама атрымаў дыплом лаўрэата за ўдзел у Х рэспубліканскім  фестывалі народнай творчасці  ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. Перад гэтым  калектыў атрымаў дыплом 1-й ступені на абласным аглядзе-конкурсе.

Л. АФАНАСЬЕВА

Добавить комментарий