У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі працуе выстава «Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць»

У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі працуе выстава «Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць». Матэрыялы, размешчаныя на планшэтах перасовачнай выставы, прадстаўлены Літаратурным музеем Максіма Багдановіча.

Выстава складаецца з васьмі стэндаў, аформленых у стылі мадэрн. Яна ўяўляе сабой адкрытую кнігу жыцця генія. Фотаздымкі пакажуць людзей, звязанных з паэтам, мясціны, у якіх ён пабываў, дзе жыў, вучыўся і якія яго натхнялі.

Выстава «Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць» прадоўжыцца па 11 студзеня.

Адрас: Уладзіміра Леніна, 6а, 2-гі паверх.

Час працы – з 10.00 да 19.00 штодня, акрамя панядзелка.

Кантактны тэлефон 8(0216) 56-37-50.

Н. КАЧАНАВА,
старшы навуковы супрацоўнік
Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі.