СЛОВЫ ЦЕПЛЫНІ І ПЯШЧОТЫ
У Зубаўскім сельсавеце застаўся толькі адзін удзельнік Вялікай Айчыннай вайны – гэта Ксенія Лук’янаўна Сцепаненка (на здымку). Яна адзначыла 90-гадовы юбілей.
Калі Ксенію Лук’янаўну віншавалі на даму, на вачах гэтай мудрай і мужнай жанчыны былі слёзы радасці. Лёс паслаў ёй шмат выпрабаванняў. Яна ваявала ў зенітных войсках на 1-м Беларускім фронце пад кіраўніцтвам Ракасоўскага, вызваляла Польшчу, абараняла мост на Одары. Нарадзілася Ксенія Лук’янаўна ў сялянскай сям’і, скончыла ФЗУ, працавала на льнокамбінаце. Пасля вайны працавала ў жывёлагадоўлі, на палявых работах у мясцовым калгасе. Гэтыя звесткі пра К. Сцепаненку ёсць у нашых архівах.
К. ФОМЧАНКА,
старшыня ветэранскай арганізацыі агракамбіната “Юбілейны”
і Зубаўскай СШ.