ЧАЛАВЕК, ТАЛЕНАВІТЫ ВА ЎСІМ

У пятніцу, 19 кастрычніка, у музеі Уладзіміра Караткевіча адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы мастака з аграгарадка Бабінічы Барыса Літаровіча (на здымку).Барыс Цімафеевіч адзначыў свае 75-я народзіны. Нягледзячы на слабое здароўе, ён працягвае займацца жывапісам. Прысутныя нават маглі пабачыць карціны, створаныя ў 2012 годзе. Яны носяць сімвалічныя назвы – “Мая 75-я вясна”, “Мая 75-я восень”. І, як зазначылі госці, якія бралі слова, гэтыя палотны такія ж яркія, як і ранейшыя.

– Я імкнуся маляваць рэальна, укладваю душу ў кожную травінку, каб карціны былі зразумелыя кожнаму, – кажа Б. Літаровіч.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №121 за 23 октября 2012 года).

Іна КАСІНЕЦ,

студэнтка Інстытута

журналістыкі БДУ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий