Цяжкасці загартоўваюць

Штогод у сельскую гаспадарку на першае месца працы прыбываюць сотні маладых спецыялістаў. Як і раней, гэта адна з самых запатрабаваных сфер дзейнасці. Што ў чарговы раз абвяргае стэрэатып: быццам праца ў сельскай гаспадарцы для моладзі малапрывабная і неперспектыўная.

У СВК “Ларынаўка” працуюць 10 спецыялістаў ва ўзросце да 35 гадоў. Сярод іх – інжынер-электрык Віталь Казакоў (на здымку). Жыхар г. Гарадок Віцебскай вобласці пасля паспяховага заканчэння сельскагаспадарчага аграрнага каледжа прадоўжыў вучобу па бесперапыннай інтэграванай сістэме прафесійнага навучання ў БДАТУ і атрымаў спецыяльнасць «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі”. Па размеркаванні Віталь быў накіраваны на працу ў Аршанскі раён у СВК “Ларынаўка” на пасаду інжынера-электрыка.

– Падчас вучобы я не хваляваўся пра тое, як буду працаваць, бо быў упэўнены, што спраўлюся, – распавядае Віталь. – І толькі калі прыступіў да сваіх службовых абавязкаў, зразумеў, што тэорыя істотна адрозніваецца ад практыкі.

Справіцца з цяжкасцямі і стаць больш упэўненым у сваіх пачынаннях маладому спецыялісту дапамаглі дружны калектыў і адміністрацыя сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва. Хлопцу было прадастаўлена добраўпарадкаванае службовае жыллё, а таксама транспарт, дзякуючы якому Віталь змог перавезці неабходныя рэчы з роднага Гарадка ў Ларынаўку. Настаўнікам Віталя стаў галоўны інжынер Дзмітрый Шынкароў, ён цярпліва вучыў хлопца спасцігаць сакрэты прафесіі, падказваў, як разабрацца ў складаных сітуацыях, падбадзёрваў добрым словам. Дзмітрый Сяргеевіч дапамагаў асвойваць тэхнічныя характарыстыкі, канструктыўныя асаблівасці, рэжымы працы і правілы тэхнічнай эксплуатацыі электраўстановак і электраабсталявання, паказваў, як трэба праводзіць арганізацыю і тэхналогію рамонтных работ, метады мантажу, рэгулявання, наладкі і рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі і многае іншае.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №22 за 26 февраля 2013 года).

Ганна ПАШКОўСКАЯ.

 

Добавить комментарий