Гарадскі Палац культуры «Орша» і творчыя калектывы святкуюць юбілеі

Візітная картка мікрараёна льнокамбіната – гарадскі Палац культуры “Орша”, які ўзначальвае дырэктар Алена Дземух.  Сёлета калектыў святкуе 60-годдзе з моманту адкрыцця Палаца. Найстарэйшая ўстанова культуры Оршы насамрэч стала душой тагачаснага пасёлка тэкстыльшчыкаў і на працягу сваёй багатай гісторыі застаецца для гараджан школай творчасці і поспеху.
Палац дае магчымасць раскрыцца і дзецям, і моладзі, і старэйшаму пакаленню. Установа мае 6 структурных падраздзяленняў. Да гарадскога Палаца культуры адносяцца Копыскі Дом культуры, СДК у Зубаве і Казловічах, клубы-бібліятэкі ў Якаўлевічах і Магераўцы, Запольскі сельскі клуб.
Рады сустрэчы з гледачамі і ўдзельнікамі творчых калектываў 44 работнікі Палаца культуры. І хай не ўсіх з іх можна ўбачыць на сцэне, але, без перабольшвання, да мерапрыемстваў рыхтуецца ўвесь калектыў. Напісаць сцэнарый, падрыхтаваць нумары і неабходны рэквізіт, пашыць касцюмы, зняць відэаролікі, запісаць гук, наладзіць асвятленне сцэны, навесці чысціню ў гля­дзельнай зале, нарэшце, з прыветлівай усмешкай сустрэць і распрануць гасцей у гардэробе – працы хопіць кожнаму. А ў дырэктара Палаца культуры Алены Дземух заўжды знойдзецца добрае слова для кожнага з калег: “Я ўдзячна маёй камандзе за зладжаную плённую працу! Шчыра віншую сённяшніх і былых працаўнікоў з 60-годдзем гарадскога Палаца культуры “Орша”. Доўгага творчага шляху, удзячных гледачоў, новых перамог і дасягненняў! Няхай наша каманда застаецца такой жа згуртаванай і крэатыўнай, а фантазія – невычэрпнай!

Творчы калектыў гарадскога Палаца культуры «Орша»

Тэхнічныя работнікі гарадскога Палаца культуры «Орша»

Гэты год у ГПК “Орша” шчодры на юбілеі. 30 сакавіка а 17-й гадзіне калектыў запрашае на святочны вечар «На спадарожніке творчасці» (уваход па запрашэннях, даведкі па тэл. 50-80-63). Круглую дату святкуе не толькі Палац. 35 гадоў таму першыя крокі зрабіла цыркавая студыя “Арэна”. Чвэрць стагоддзя разам салісты вакальнага ансамбля “Беларусачка”. Ніколі не сумуюць на сустрэчах удзельнікі народнага клуба ветэранаў “Яшчэ не вечар”, якому сёлета спаўняецца дваццаць гадоў. Давайце зробім невялікую віртуальную экскурсію і пазнаёмімся з калектывамі-юбілярамі гарадскога Палаца культуры “Орша”.

(Поўную версію матэрыялаў чытайце ў «АГ» №35 за суботу, 25 сакавіка 2017 г.)

ЧЕТВЕРТЬ ВЕКА НЕРАЗЛУЧНЫ С “БЕЛАРУСАЧКАЙ”

Народный вокальный ансамбль «Беларусачка» под руководством Светланы Буравлёвой отмечает 25 лет творческой деятельности. В 1992 году коллектив объединил женщин разных характеров и профессий, которые любили петь, да так красиво, что в 2003 году заслужили почетное звание «народный самодеятельный коллектив». Творчество «Беларусачкі» очень многогранно – они поют вместе, соло, а также в коллективе много лет существует трио великолепных певиц.

Вдохновленные творчеством «Беларусачкі» современные авторы поэт Константин Нилов и композитор Сергей Новиков создали более 20-ти песен для ансамбля. Сбылась мечта руководителя Светланы Буравлёвой, появились свои оригинальные произведения, и 11 апреля 2010 года состоялась премьера совместного творческого проекта «Радзімы песенны вянок».
К своему 25-летнему юбилею народный вокальный ансамбль «Беларусачка» готовился долго и тщательно. В воскресенье, 26 марта, в 15.00 в ГДК «Орша» состоится большой юбилейный концерт «Добры дзень, людзі», в который вошли лучшие номера: от самых первых любимых песен под баян до современных авторских, которые прозвучат впервые. Участницы коллектива подготовили много сюрпризов – выставку рукоделия, памятные сувениры и теплую, душевную атмосферу.

О. БУРАВЛЁВА.

“Зоркі” ўзыходзяць на “Арэне”

А калі падрастаюць – ззяюць на прафесійных манежах розных краін. Два гады працаваў з аршанцамі, якія марылі навучыцца розным цыркавым трукам, заснавальнік студыі Віктар Сільчанка. Пазней першы кіраўнік “Арэны” стаў выступаць у Расійскім дзяржаўным цырку. У Кнігу рэкордаў Гінеса занесены адзіны ў свеце атракцыён “Дрэсіраваныя бабры”. Віктар Анатольевіч разам з жонкай, а таксама з адным з выпускнікоў аршанскай студыі развенчвае міф, что гэтыя жывёлы не могуць быць цыркавымі артыстамі.
Эстафету ад заснавальніка студыі прыняў новы кіраўнік Валерый Раманенка. За дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый у 1986 годзе цыркавой студыі «Арэна» было прысвоена найменне “ўзорны самадзейны калектыў”. У 1995 годзе ў студыі з’явіўся новы кіраўнік Джан Данілаў. У гэтым жа годзе на заняткі прыйшла сённяшні кіраўнік Алена Жаўненка, якая на той час скончыла 9 класаў школы.
Выпускніца Магілёў­скага вучылішча культуры, Алена Сяргееўна кіруе ўзорнай цыркавой студыяй “Арэна” чатырнаццаты год.  За гэты час яна разам з памочнікамі Анжалікай Грызо і Ганнай Калданавай выпусцілі 30 юных прынцаў і прынцэс цырка. Сёння ў студыі вельмі моцны састаў, і гэта пацвярджаюць узнагароды аршанцаў на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях. Па выніках працы ў 2015 годзе Алена Жаўненка стала лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”.

У Міжнародны дзень смеху, 1 красавіка, артысты “Арэны” запрашаюць на юбілейнае шоу, якое пройдзе ў гарадскім Палацы культуры “Орша” а 16-й гадзіне. Кіраўнік разам з выхаванцамі рыхтуюць шмат сюрпрызаў і чакаюць у госці выпускнікоў студыі і калег з іншых калектываў, у тым ліку цыркавых артыстаў з іншых гарадоў.

ДУША ЗАЎСЁДЫ МАЛАДАЯ

Удзельнікі народнага клуба ветэранаў “Яшчэ не вечар” абралі дэвіз: “Нам гады не бяда, калі душа маладая”. Гісторыя аб’яднання пачалася ў лютым 1997 года. Клуб быў створаны па ініцыятыве ветэрана аховы здароўя Дзядзінец Аляксандры пры бібліятэцы імя У. Корбана, а ў 2011 годзе атрымаў прапіску ў ГПК “Орша”.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый у сакавіку 2004 года клубу ветэранаў “Яшчэ не вечар” было прысвоена найменне “народны сама­дзейны калектыў”, якое ён паспяхова пацвердзіў у сакавіку 2013 г. З 2008 года кіруе клубам Ніна Петрачэнка, дачка Аляксандры Іванаўны. Ад маці Ніна Сяргееўна, выкладчык Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, пераняла эстафету міласэрнасці і неабыякавасці да лёсаў ветэранаў. Цікавы сваімі справамі і людзьмі клуб “Яшчэ не вечар” аб’ядноўвае 60 удзельнікаў.


Ветэраны ладзяць тэматычныя вечары, музычна-літаратурныя гасцёўні, вечары, прысвечаныя юбілеям беларускіх і рускіх пісьменнікаў і паэтаў, прэзентацыі аршанскіх аўтараў, святочныя агеньчыкі, віншаванні імяніннікаў, вернісажы. З ахвотай прыходзяць на мерапрыемствы клуба і рады сустракаць удзельнікаў аб’яднання ў сябе ў гасцях калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў Аршаншчыны. Народны клуб ветэранаў падтрымлівае сяброўскія адносіны з педагогамі і вучнямі першай гімназіі, ветэранскімі клубамі “Бадзёрасць” ДК Балбасава, “Праметэй” з Гомеля.

Падрыхтавала Марына Сямашка. Фота аўтара і з архіва ГПК «Орша».

Добавить комментарий