СГЦ «Задняпроўскі» правядзе пасяўную амаль на 8000 гектараў

У філіяле «СГЦ «Задняпроўскі» Аршанскага КХП з нецярпеннем чакаюць старту пасяўной кампаніі.

Перад сабой калектыў гаспадаркі на чале з кіраўніком Ігарам Васіленкам сёлета ставіць амбіцыёзныя задачы. Тут плануюць атрымаць ураджай не менш за 25 тысяч тон зерня ў бункернай вазе. Але для таго, каб ажыццявіць задуманае, трэба прыкласці максімум намаганняў падчас сяўбы. Нездарма ж кажуць, што вясенні дзень год корміць!
Усяго ў “Задняпроўскім” 10 324 га сельскагаспадарчых угоддзяў, з іх пасяўная плошча складае 7 757 га. Пад яравыя культуры адведзена 4768 га, у тым ліку пад кармавыя – больш за дзве тысячы га.

Механізатары Дзмітрый Сувораў і Уладзімір Склязноў

Па словах галоўнага агранома Васіля Навакова, будучая пасяўная кампанія абяцае быць няпростай: трэба будзе ў вельмі сціслыя тэрміны правесці сяўбу:
– Вялікая вільготнасць на глебе пакуль не дазваляе тэхніцы выйсці ў поле, – тлумачыць Васіль Васільевіч. – Аднак як толькі наступяць спрыяльныя ўмовы, адразу распачнём справу. Тым больш, што для правядзення вясенніх палявых работ усё падрыхтавана. На сто працэнтаў гаспадарка забяспечана насенным матэрыялам суперэлітных і элітных гатункаў. У поўным аб’ёме маюцца азотныя мінеральныя ўгнаенні і пратрава. Ёсць дагаворы на закупку гербіцыдаў для азімых і яравых культур. Усяго на палі нашага прадпрыемства выйдзе адзінаццаць энерганасычаных трактароў, восем адзінак пасяўных агрэгатаў, чатыры з іх – гэта новыя “Амазоны”. Пакуль яшчэ на палетках не чуваць гулу трактароў, актыўна займаемся пратраўліваннем насення. Для большай зручнасці робіцца гэта адразу ў спецыяльныя баулы. А самае галоўнае – калектыў настроены на якасную, плённую работу, бо кожны разумее: як спрацуем вясной, такі вынік атрымаем падчас уборачнай кампаніі.

Працяг чытайце ў «АГ» № 42 за 10 красавіка 2018 г.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий