В Орше любительский театр «Катарсис» готовит премьеру

Калектыў народнага аматарскага тэатра “Катарсіс” рыхтуецца да прэм’еры спектакля па п’есе Міхася Чарота “Мікітаў лапаць”. Камедыйная пастанова ў двух актах ажыве на сцэне дзіцячай школы мастацтваў №2 у нядзелю 20 лютага а 15-й гадзіне.

У спектаклі будуць заняты самадзейныя, адданыя сцэнічнаму мастацтву акцёры – Уладзімір Жытноў, Ганна Акучына, Ігар Шарай, Галіна Козырава, Ірына Кі­раенка, Марыя Немчыкава, Арцём Грышанаў, Міхаіл Раманенка, Аляксей Ветракоў, Аіда Цалковіч, Кацярына Шаўчэнка, Алена Шпакава, Святлана Цімафеева, а таксама народны вакальны ансамбль “Беларусачка” (пад кіраўніцтвам С. Бураўлёвай). Дапамогу ў пастаноўцы гэтага яркага дзейства аказаў Генадзь Барысавіч Карнуковіч.

Наш творчы калектыў, у складзе якога надзвычай таленавітыя людзі, увесь свой вольны час аддае рэалізацыі разнастайных творчых праектаў, асаблівая ўвага скіравана на сцэнарыі айчыннай тэматыкі.
Запрашаем усіх прыхільнікаў мастацтва на цікавую, насычаную пачуццямі і перажываннямі, любоўю да роднай зямлі герояў п’есы пастанову “Мікітаў лапаць”.

Т. ЦВІРКО,
рэжысёр тэатра.

Добавить комментарий