Служы, салдат

У Аршанскім гарадскім ад’яднаным каміса­рыяце поўным ходам вядуцца падрыхтоўчыя работы да адпраўкі ў войска маладога папаўнення навабранцаў. Зараз тут праводзяцца медыцынскія і прызыўныя камісіі, уручаюцца павесткі.

Развітальны марш Славянкі прагучыць тройчы: 19, 20 і 21 ліпеня для 58 юнакоў, якія адправяцца на тэрміновую службу ва ўнутраныя войскі МУС, пагранвойскі, падраздзяленні ваеннай камендатуры.

Дарэчы, у восень тэрміны прызыўных кампаній крыху зменяцца. Калі раней будучыя абаронцы Айчыны адпраўляліся на службу ў студзені і лепені, то цяпер – у лістападзе і маі. Гэта дасць магчымасць юнакам спакойна скончыць вучобу і працаўладкавацца, каб пасля паспяхова выконваць свой грамадзянскі абавязак.

Настасся ТУРОК.

Добавить комментарий