Творчы і энергічны чалавек

Псіхолагі лічаць, што любімы занятак можна параўнаць з глытком паветра, які дае сілы ў складаных абставінах, а калі ён узнікае ў дзяцінстве, то нярэдка становіцца прафесіяй.

Так атрымалася і ў Міхаіла Скупава. Яму заўсёды падабалася займацца разьбой па дрэве, вырабляць розныя падзелкі. Усе гэтыя навыкі яму спатрэбіліся ў дарослым жыцці, бо ён працаваў токарам.

У яго асабістай калекцыі ёсць цудоўны макет царквы, які Міхаіл Скупаў зрабіў разам са сваім дзядзькам (на здымку). Тут спатрэбіліся здольнасці токара, цесляра, электрыка, бо сама работа атрымалася незвычайная: з падсветкай і нават званочкам.

Міхаіл – творчы і энергічны чалавек, сапраўдны гаспадар свайго лёсу. Пра такіх, як ён, гавораць: “Чалавек з залатымі рукамі”.

К. ФОМЧАНКА.

Добавить комментарий