КАНЦЭРТ ДЛЯ ВЯСКОЎЦАЎ

Работнікі Крапівенскага мясцовага Цэнтра культуры арганізавалі святочны канцерт для жывёлаводаў МТК “Савішчына”.

Сваёй штодзённай працай работнікі комплексу забяспечваюць насельніцтва ўсімі патрэбнымі прадуктамі жывёлаводства. Удзельнікі канцэрту праз нумары мастацкай самадзейнасці выказвалі вяскоўцам глыбокую павагу і ўдзячнасць за іх нялёгкую, але вельмі важную для ўсіх работу.

Сустрэча атрымалася яркай і насычанай. Святочны настрой ні на хвіліну не пакідаў прысутных. Песні, вершы краналі сэрцы і сагравалі душы. У зале панавала асаблівая атмасфера цеплыні і добразычлівасці, што дазволіла работнікам жывёлаводчай гаспадаркі на нейкі час забыцца пра ўсе жыццёвыя клопаты і хатнія справы.

Асабліва трэба адзначыць выступленні вучняў Крапівенскага ДВПК д/с-СШ, актыўных удзельнікаў кружкоў пры мясцовым Цэнтры культуры Аляксандры Маталыгінай, Карыны Мартынавай, Уладзіслава Саковіча, Анны Ліпскай, Вікторыі Гайдуковай, Аляксея Чарняўскага.

Начальнік малочна-таварнага комплексу “Савішчына” Лідзія Мікалаеўна Дзямідава выказвае шчырую падзяку работнікам Крапівенскага мясцовага Цэнтра культуры за арганізаваны канцэрт для жывёлаводаў.

Няхай і надалей жыццё працавітых вяскоўцаў будзе насычаным і прыгожым, бо, як кажуць у народзе, калі чалавека акружае прыгажосць, то і сам ён святлее душой.

Анжэла ШУРДУКОВА.

Добавить комментарий