Завяршыўся абласны этап дзевятага рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў

Напачатку трэцяй дэкады  красавіка ў Віцебску праходзіў абласны этап дзевятага рэспубліканскага  фестывалю  мастацкай творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і  школ-інтэрнатаў пад назвай “Вясёлкавы карагод”.

Амаль 100 хлопчыкаў і дзяўчынак сабраліся тут, каб паказаць  свае таленты. Выхаванцы Андрэеўскай школы-інтэрната  ў складзе  16  удзель-нікаў прадстаўлялі выставу творчых работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і паказвалі свае здольнасці ў конкурсе  вакалістаў і дэкламатараў. Нягледзячы на высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх канкурсантаў, выхаванцы Андрэеўскай  школы-інтэрната здолелі перамагчы канкурэнтаў і заняць пачэснае другое месца ў намінацыях: “Саліст-вакаліст” – Слава Сцяпанаў (кір. А. Дзядовіч), “Лепшы чытальнік” – Ілья Зябко ( кір. В. Барысенка), “Выстава  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” (кір. Т. Баравік і А. Філіпава).

Ад поспеху вочы дзяцей ззялі радасцю, а ўзнагародай, акрамя заслужаных дыпломаў, сталі цацкі, шары  і прадстаўленая магчымасць набыць новых сяброў.

А. ДЗЯДОВІЧ, С. КАВЕЦКАЯ, работнікі школы-інтэрната.

Добавить комментарий