ПАДЗЯМЕЛЛІ: ЛЕГЕНДЫ І ФАКТЫ

Паданнi пра падземныя хады на Аршаншчыне ўжо шмат дзесяцiгоддзяў з’яўляюцца самымi хвалюючымi i жывучымi. Першыя спробы даследавання багатай аршанскай даўнiны ў канцы 19 – пачатку 20 ст. i патрыятычнае жаданне аршанцаў усяляк падкрэслiць незвычайнасць свайго горада, яго значнасць у агульнай гiсторыi Беларусi сталi ўрадлiвай глебай для iснавання шэрагу як фактычных звестак, так i пашырэння мноства беспадстаўных мiфаў i легендаў пра падзямеллi краю.

Першыя такiя паданнi ўзнiкалi вакол рэальна iснаваўшых невялiкiх пячор ва ўрочышчы Дубкi на левым беразе Дняпра за 1,5 км вышэй за мост i помнiк “Кацюшы”. Узнiкненне тут пячор у высокiм стромкiм беразе ручая Арэхаўца на ўскраiне тагачаснай вялiкай дубровы сваiмi каранямi адыходзiць у далёкае сярэднявечча. Традыцыя гэта прыйшла на нашу зямлю, напэўна, з Кiева, дзе ўжо з 1051 г. у схiле дняпроўскага берага ў пячорах сялiлiся i жылi манахi-пустэльнiкi.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №47 за 28 апреля 2012 года).

А. ШЫНКЕВІЧ,

аршанскі краязнавец.

Добавить комментарий