АД ПРЭЗЕНТАЦЫІ ДА ПРЭЗЕНТАЦЫІ

З новай сваёй кнігай “Таинственные пятна” завіталі ў госці да вучняў восьмай школы вядомыя аршанскія пісьменнікі Галіна і Сяргей Трафімавы (на здымку). Трэба сказаць, такія сустрэчы ўжо сталі традыцыйнымі, асабліва пачатковая школа моцна пасябравала з майстрамі мастацкага слова, і яны адказваюць дзецям узаемнасцю.

Трафімавы – аўтары шматлікіх папулярных кніг для школьнікаў. І кожнае новае выданне таленавітых аўтараў заўсёды аднымі з першых бачаць дзеці СШ №8. Вось і на гэты раз адбылася зацікаўленая гутарка чытачоў з пісьменнікамі. Варта адзначыць, што да гэтай сустрэчы задоўга рыхтаваліся вучні трэціх класаў. З дапамогай настаўнікаў Т. Петрачэнка, Г. Ганчарэнка, А. Ліхачовай трэцякласнікі разыгралі сапраўдны спектакль, у якім прадстаўнікі фауны, што маюць загадкавыя плямы, – а гэта і акунь, і каракаціца, і жырафа, і гепард, і шмат яшчэ хто – цікава расказалі прысутным пра сябе, пашырылі кругагляд ведаў дзяцей аб жывой прыродзе.

Затым аўтары распавядалі, як яны працавалі над кнігай, па-дзяліліся творчымі планамі і адказалі на шматлікія пытанні юных чытачоў, а школьная бібліятэка папоўнілася новай кнігай з аўтографамі, якую Трафімавы падарылі школе. Напрыканцы і вучні, і пісьменнікі выказалі ўпэўненасць у хуткай новай сустрэчы. Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Аляксандравіч запэўнілі, што прэзентацыя чарговай іх кнігі адбудзецца менавіта ў восьмай школе.

М. Камароўскі,

СШ №8.

 

Добавить комментарий