Дзень,які нас аб’яднаў…

Незалежнасці – сімвал нацыянальнага яднання і агульнай адказнасці за сучаснае і будучае Беларусі. Дасылаем сваім братам-славянам самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту”.

Урачысты мітынг завяршыўся ўскладаннем кветак да помніка вызваленцам Оршы.

…А ў гэты час на ўсіх пляцоўках горада: каля калегіума Іезуітаў, плошчы Дома рамёстваў, у гарадскім парку і на гарадскім стадыёне ўжо ва ўсю праходзілі святочныя мерапрыемствы. Паказальныя выступленні аршанскага аэраклуба, конна-спартыўнай школы алімпійскага рэзерву г. Барані, спаборніцтвы па дартсе, турнір па шашках, па пляжным валейболе і міні-футболе, тэнесе, канцэртныя праграмы з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці горада, гасцей з Лёзна і артыстаў беларускай эстрады – гэта далёка не ўвесь спіс тых мерапрыемстваў, якія праходзілі ў святочны дзень 3 ліпеня. Моладзі ж асабліва спадабаўся канцэрт, падрыхтаваны ООО “МТС” і дыскатэка “Вакзал”.

Многіх аршанцаў і гасцей горада ўразіў майстар-клас народных майстроў Дома рамёстваў. Літаральна на вачах са звычайных паленцаў у іх атрымліваліся сур’ёзныя і юмарыстычныя казачныя героі, жывёлы.

Тут, на плошчы каля калегіума Іезуітаў, разгарнуў свой гандаль і “Горад майстроў”, дзе можна было набыць арыгінальныя, самабытныя рэчы. А непадалёку працавала выстава-кірмаш з удзелам прамысловых прадпрыемстваў горада, прысвечаная Году якасці. Аршанцы і госці горада знаёміліся з новымі відамі прадукцыі мясцовых вытворцаў, удзельнічалі ў дэгустацыях і прэзентацыях, а затым набывалі неабходнае.

Сваю шырокую дзейнасць разгарнуў і святочны гандаль. Амаль каля кожнай палаткі адчуваўся пах смажаных шашлыкоў і свежай здобы. Вочы разбягаліся ад шырокага асартыменту прадстаўленай прадукцыі.

На самым высокім арганізацыйным узроўні была арганізавана і бяспека свята. Супрацоўнікі міліцыі пільна сачылі за грамадскім парадкам, неслі службу таксама падраздзяленні гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях, медыкі, камунальныя работнікі і іншыя службы.

Увечары свята яшчэ больш набірала свае абароты. Здавалася, што сюды, у цэнтр горада, прыйшоў кожны другі аршанец, каб разам праспяваць гімн Рэспублікі Беларусь пад рознакаляровыя агні фейерверку.

Н. ТУРОК

P.S. 3 ліпеня ў горадзе працавала больш за 50 прыбіральшчыкаў тэрыторыі ДКУП “Арыён”. Падчас святочных мерапрыемстваў было вывезена 17 тон смецця, а пасля – яшчэ 10 тон.У гэты дзень ГАУС было зарэгістравана 46 правапарушэнняў.Выручка ад продажу склала больш за 200 млн. руб.

Добавить комментарий