У Дзень беларускага пісьменства аршанцы ў Быхаве пасадзілі бярозку

Падчас свята ў Быхаве была закладзена Алея сталіц Дня беларускага пісьменства.

Дэлегацыя з Аршаншчыны прыняла ўдзел у мерапрыемствах ХХ Дня беларускага пісьменства. Сёлетняя сталіца свята – Быхаў – сустрэла нашых землякоў не толькі абноўленымі фасадамі, прыгожымі вуліцамі, але і лагодным сонечным надвор’ем. Таму ў гасцей з Аршанскага краю паездка пакінула найлепшыя ўражанні.

Кожны год адзін з гарадоў нашай сінявокай краіны прымае эстафету святкавання Дня беларускага пісьменства. У 1998 годзе мерапрыемствы, прысвечаныя роднаму слову, праходзілі ў Оршы – на ра-дзіме першага беларускага “Буквара” і Рыцара свабоды і сумлення – Уладзіміра Караткевіча. Дзве слаўныя старонкі летапісу Аршаншчыны, звязаныя з Куцеінскай друкарняй і бацькам беларускага гістарычнага раману, – толькі вяршыня айсберга, маленькая частка нашай каштоўнай спадчыны. Наша зямля ўзрасціла цэлае сузор’е таленавітых мастакоў, пісьменнікаў, рамеснікаў.

Пазнаёміцца з асобамі, якія праславілі наш горад і раён, змаглі і ўдзельнікі

У парку, дзе была закладзена бярозавая алея, усталявалі лаўкі з сімволікай гарадоў – сталіц Дня беларускага пісьменства розных гадоў.

ХХ Дня беларускага пісьменства. Выдатную экспазіцыю падрыхтавалі супрацоўнікі музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, майстры з Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў г. п. Копысі пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. “Да нашага стэнда падыходзіла шмат людзей, – расказвае дырэктар музейнага комплексу Уладзімір Кузубаў. – Пісьменнікі, паэты і іншыя госці свята зацікаўлена разглядалі экспазіцыі, якія мы прывезлі. А колькі пытанняў нам задалі! Гісторыя і культура нашага краю сапраўды вельмі багатыя, маюць старадаўнія традыцыі. Мы пазнаёмілі гасцей з нашым “Букваром”, расказалі пра яго паходжанне, прапанавалі паглядзець новае выданне “Букваря Оршанского”.

Працяг чытайце ў «АГ» №103, 5.09.2013.

Прыйшліся па душы гасцям свята і вытанчаныя работы нашых землякоў – майстроў з Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў Копысі.

Марына СЯМАШКА.

Фота з архіва РК БРСМ.

Добавить комментарий