Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Штогод у Дзень беларускага пісьменства праводзілася падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“. З улікам святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання конкурс мяняе свой фармат – з раённага на рэспубліканскі.

У сучасным камп’ютарызаваным свеце такія мерапрыемствы могуць прыцягнуць увагу дзяцей і моладзі. Гэты праект – значны крок на шляху адраджэння цікавасці да беларускай літаратуры і культуры ў сучаснага пакалення школьнікаў.

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“, удзел у якім возьмуць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“, ЗАТ ”Сталічнае тэлебачанне“.

Дэвіз конкурсу – ”Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!“. Асноўнымі мэтамі і задачамі з’яўляюцца: павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

Конкурс праводзіцца на працягу года: першы этап – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па 31 сакавіка 2017 г.; другі – раённы – з 1 па 30 красавіка 2017 г.; трэці – абласны (Мінскі гарадскі) з 1 па 31 мая 2017 г.

Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які сёлета адбудзецца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

ПАЛАЖЭННЕ (націсніце, каб захаваць на сваім камп’ютары)

Аб’яўлены рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»: 2 комментария

  • 17.03.2017 в 17:32
    Permalink

    Здравствуйте, а как зарегистрироваться в конкурсе «Жывая классика»? в положении это не прописано.

Добавить комментарий