Я іду ў першы клас!

Злева направа: Валерый Двізаў з сынам Мікітам і загадчыцай магазіна Людмілай Маркавай (фота Ліны Гатоўскай)

Мікіта Двізаў разам з татам прыйшоў у магазін “Асоль” КГВУП “Прамень”, каб выбраць касцюм к школе. Для хлопчыка гэта вельмі адказны момант, бо Мікітка ідзе ў першы клас.

Першая прымерка аказалася ўдачлівай: касцюм Баранавіцкай швейнай фабрыкі, пашыты з натуральнай тканіны, адразу прыйшоўся будучаму шкаляру па душы. Задаволенай засталася і бабуля, якая аплаціла пакупку, зрабіўшы такім чынам унуку падарунак коштам 199 тысяч рублёў. Загадчыца магазіна Людміла Уладзіміраўна Маркава патлумачыла, што школьная прадукцыя айчынных вытворцаў заўсёды карыстаецца вялікім попытам у дзяцей і іх бацькоў: зручныя сарочкі, сарафаны, касцюмы, спаднічкі і іншыя рэчы для хлопчыкаў і дзяўчынак, вучнёўскай моладзі вырабляюцца з экалагічна чыстай сыравіны і заўсёды высокай якасці.

Дарэчы, нагадваем пакупнікам, што магазін “Асоль” ажыццяўляе продаж тавараў школьнага асартыменту з 20 ліпеня па верасень уключна. На сёння магазін, пры наяўнасці адпаведнага пасведчання, абслугоўвае шматдзетныя сем’і. Тут яны могуць набыць неабходныя тавары для школы: школьную форму, абутак, ранцы і сумкі з паніжанай гандлёвай надбаўкай у памеры 5%.

Паважаныя аршанцы, не адкладвайце на потым паход у магазін. Зрабіце сваё дзіця такім жа шчаслівым, як гэты хлопчык. Мяркуючы па фотаздымку, Мікіта Двізаў задаволены такой увагай да сябе і гатовы прымерыць яшчэ некалькі падобных абновак…

Ліна Гатоўская.

Добавить комментарий