Адна з вуліц Оршы носіць імя Аляксея Пятровіча Максіменкі

Аляксей Пятровіч Максіменка – адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся ён у Арэнбургскай вобласці ў горадзе Орску. Працоўная дзейнасць Аляксея Пятровіча пачалася ў 13 гадоў: батрачыў у кулакоў, быў рассыльным у Орску, вучнем шорнай майстэрні, затым сакратаром выканаўчага камітэта. Уваходзіў у склад органаў дзяржаўнай бяспекі БССР. З 1928 года тры гады служыў у Каракалпакскай аўтаномнай вобласці. Перад пачаткам Айчыннай вайны з’яўляўся начальнікам Аршанскага гарадскога аддзела НКДБ. З 1942 года быў галоўнакамандуючым разведвальна-дыверсійнага атрада “Няўлоўны”, які дзейнічаў у раёне горада Оршы. Праз год быў назначаны намеснікам камандзіра 1-й партызанскай брыгады імя К.С. Заслонава па разведцы. Адначасова з чэрвеня 1942 года быў членам Віцебскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б. З 1945 па 1952 год  займаў пасаду начальніка ўпраўлення НКДБ па Мінскай вобласці. Больш за чатыры гады з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

Імя Аляксея Пятровіча Максіменкі носіць вуліца нашага горада.

А. ШУРДУКОВА.

Добавить комментарий