Ветеран из Орши первым на Витебщине получил юбилейную медаль к 70-летию освобождения

Напярэдадні памятнай даты ў краіне ўзнагародж­ваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З радасцю дзелімся з чытачамі добрай навінай: у сераду нашаму земляку Станіславу Антонавічу Сяліцкаму ўручылі юбілейны медаль «70 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Удвайне прыемна, што Станіслаў Антонавіч атрымаў узнагароду першым на Віцебшчыне.
IMG_9459Павіншаваць ветэрана прыехалі старшыня Аршанскага райвыканкама Мікалай Лісоўскі і намеснік старшыні Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Святлова. Добразычлівы Станіслаў Сяліцкі шчыра радаваўся гасцям. Жыццярадаснасці і працалюбству ветэрана можна па-добраму пазайздросціць. Ніколі не скажаш, што Станіславу Антонавічу споўнілася 92 гады! Рупліваму гаспадару няма калі ся­дзець на месцы: трэба і ў хаце прыбраць, і на прыся­дзібным участку плённа папрацаваць. У нашага земляка незвычайнае хобі – надта любіць іграць на скрыпцы. Перамога на абласным смотры-конкурсе клубаў “Ветэран” і ветэранскіх творчых калектываў “Не старэюць душой ветэраны” стала для Станіслава Сяліцкага пуцёўкай на аднайменны рэспубліканскі фестываль, які пройдзе ў Мінску ў ліпені.

Марына МАРЫНІНА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий