Быць патрэбнай людзям

Уласны аўтарытэт мая субяседніца заслужыла дзякуючы добразычлівым адносінам да хворых і медперсанала УАЗ “Віцебскі абласны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны “Юрцава”. Ліфцёр Валянціна Уладзіміраўна Рубанькова працуе тут ужо 22 гады. Шаснаццаць з іх была загадчыцай харчовага склада. Калі хто думае, што гэтыя абавязкі зусім бестурботныя, дык вельмі памыляецца, бо ёй разам з поварам прыходзілася волакам штодзень пераносіць больш за тры тоны прадуктаў.

Разважаючы пра сучаснае, -узгадваючы мінулае, Валянціна Уладзіміраўна з годнасцю зазначае, што ёй не сорамна за пражытае жыццё. Яе бацькі некалі пераехалі на Аршаншчыну з Гродзенскай вобласці. Да выхаду на пенсію працавалі ў калгасе. 20 гадоў аддала сельскай гаспадарцы і Валянціна Уладзіміраўна.

Рытмічнае жыццё кіраўніка структурнага падраздзялення калгаса “Актывіст” ёй было даспадобы, але потым лёс склаўся так, што прыйшлося змяніць поле дзейнасці, і далейшая працоўная біяграфія жанчыны па сённяшні дзень звязана са шпіталем. Тут, па адзнацы Валянціны Уладзіміраўны, прайшлі яе самыя лепшыя гады. Калектыў мед-установы пад кіраўніцтвам вопытнага спецыяліста і чалавека дабрэйшай душы Мікалая Міка-лаевіча Сакалоўскага зладжаны і дружны, а пацыенты акружаны клопатам і ўвагай. Такі мікраклімат зрабіў уплыў і на яе дзетак, якія часцяком прыхо-дзілі да матулі на работу, назіраючы за спакойнай плынню жыцця шпіталя. Абедзве дачкі звязалі лёс з медыцынскімі ўстановамі. Адна разам з маці працуе ў шпіталі, а другая – медсястрой у Шклоўскай раённай цэнтральнай бальніцы. Радуюць бабулю і двое ўнукаў. Сімпатыю кожнага, хто па нейкіх прычынах сутыкаецца з гэтай сціплай жанчынай, тлумачыць і яшчэ адна акаліч-насць: яна доўгія гады жыве ў згодзе са сваёй свякровай, якой 11 лістапада споўнілася 87 гадоў. Невыпадкова і дні нараджэння абедзвюх амаль супадаюць. У Валянціны Уладзіміраўны ён прыпадае на 10 лістапада.

Сваім жыццём Валянціна Ула-дзіміраўна задаволена, бо нават у сталым узросце адчувае сябе патрэбнай людзям.

Ліна ГАТОЎСКАЯ

Добавить комментарий