Ученики из Устья встретились с оршанским поэтом Анатолием Прохоровым

Сапраўдным святам для вучняў Вусценскай школы стала сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, нашым земляком,  вядомым беларускім пісьменнікам Анатолем Прохаравым.

Сустрэча была падрыхтавана супрацоўнікамі бібліятэкі школы (загадчык Т. Семянкова) і сельскай бібілятэкі (загадчык Р. Кірылава), якія не толькі арганізавалі для рабят выставу з твораў пісьменніка, але і цікава  расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Анатоля Васільевіча.

Сам пісьменнік чытаў дзецям свае вершы, байкі, загадваў загадкі, успамінаў уласнае дзяцінства. Школьнікі з вялікай цікавасцю і ўвагай слухалі паэта, адказвалі на яго пытанні і з натхненнем чыталі яго вершы.

Новых сустрэч с аўтарам дзіцячай літаратуры рабятам  доўга чакаць не прыйдзецца, бо Анатоль Васільевіч – часты госць у школах горада і раёна.

Л. ЛАЗАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Добавить комментарий