Вярнуўся дамоў

27 чэрвеня – Дзень вызвалення Аршаншчыны

Чырвонаармеец Павел Яблачкін з прыволжскага сяла Якшына прайшоу слаўны ваенны шлях. Ён удзельнічаў у баях амаль з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны і амаль да самага канчатку змагаўся з ворагам, у тым ліку i на Беларускай зямлі. Загінуў у бai за некалькі тыдняў да Перамогі, у красавку 1945 г., на тэрыторыі Усходняй Пpycii. Перадсмяротнае пісьмо салдата cваім родным было надрукавана ў кнізе “Гавораць загінуўшыя repoi” ( М., 1974). У гэтым выданні было таксама вельмі сцісла расказана пра лёс чалавека, які стаў пераможцам, але дадому так i не вярнуўся. Я стаў збіраць звесткі пра Паўла, чытаў ветэранскія ўспаміны, paбiў запыты ў apxiвы.

I вось менавіта дзякуючы знаёмству з дакументамі Цэнтральнага apxiвa Міністэрства абароны Pacii (ЦАМА) мне стала вядомая гісторыя, якую я вам хачу расказаць.

Яе галоўны герой – таксама Павел Яблачкін, таксама ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вось некалькі падрабязнасцей яго біяграфіі. Нарадзіўся ў 1914 г., жыў на станцыі Орша, Лясны завулак, 3, кв. 1. У 1941 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Павел Герасімавіч скончыў курсы малодшых камандзіраў, пасля чаго яму было прысвоена званне малодшага лейтэнанта, i стаў камандзірам агнявога ўзвода. Ён ваяваў на Заходнім фронце, i ў канцы 1941 г. прапаў без вестак. Дакладную дату ўстанавіць не ўдалося, таму ў архіўным дакуменце запісана так: паміж кастрычнікам i снежнем 1941 г. Што ж, гэта быў, напэўна, самы цяжкі перыяд вайны. Родныя мясціны камандзіра былі акупіраваныя фашысцкімі захопнікамі, нямецкія дывізіі стаялі ў некалькіх кіламетрах ад Масквы…

Азначэнне “прапаў без вестак” можно было расшыфраваць так: загінуў у бai, альбо тpaпіў у палон. Апошняе таксама вельмі часта азначала пакутніцкую смерць. А яшчэ вoiн мог трапіць у акружэнне, калі невядома, дзе нашы, а дзе немцы, блукаеш па лясах i палях, а калі пашанцуе — раптоўна выйдзеш да cвaix.

Напэўна, у акружэнні i аказаўся Павел Яблачкін. Таму што ў наступнай архіўнай паперы значыцца, што наш герой працягвае службу ў 173-м запасным стралковым палку. Аднак далей новы запіс: прапаў без вестак у 1943 годзе.

Яшчэ адзін дакумент з apxiвa Міністэрства абароны Pacii папросту здзіўляе. У iм зaпicaнa: Яблачкін Павел Герасімавіч, вoiнскae званне — радавы-стралок. Можа, гэта які-небудзь іншы чалавек? Не, год нараджэння значыцца той жа самы – 1914, i самае галоўнае, хатні адрас той самы: Лясны завулак, 3, кв. 1. Чаму ж радавы? Разжалаваны за тое, што быў у акружэнні альбо трапіў у палон? Невядома. Аднак гэты документ дае новыя звесткі пра далейшы лёс Паўла. Цяпер ён — чырвонаармеец 88-й стралковай дывізіі. I новы жыццёвы паварот: прапаў без вестак 6 лістапада 1944 г.

Урэшце рэшт, апошні запіс у справе Паўла Яблачкіна даціраваны ўжо мірным 1947 годам: “Артыкул 56 загада Галоўнага ўпраўлення кадраў у адносінах да малодшага лейтэнанта Яблачкіна (заўважце, званне зноў афіцэрскае — Ю. К.) Паўла Герасімавіча, выключанага, як прапаўшага без вестак, адмяніць”. I далей: “Па данясенні Віцебскага аблваенкамата, жывы i звольнены ў запас”.

Вось так. Насуперак усяму, Павел Герасімавіч прайшоў усе ваенныя выпрабаванні i вярнуўся дамоў, на свой родны аршанскі Лясны завулак.

Ю. Камягін,
гісторык.

Добавить комментарий