Служым на карысць Айчыне

18 сакавіка – Дзень унутраных войскаў
МУС Рэспублікі Беларусь

Аршанцы Аляксандр Сягал і Дзяніс Грачышка (на здымку злева і справа) служаць у 3-й асобнай патрульнай роце вайсковай часці 5524 ужо 8 месяцаў.

Абодва юнакі носяць званні малодшых сяржантаў. Як толькі адзелі ваенную форму, адразу зразумелі, што такое сапраўдная вайсковая служба. Але на тое яны і моцная палова чалавецтва, каб абараняць наш сон і пакой.

Саша і Дзяніс канчаткова вызначыліся з выбарам будучай прафесіі: пасля службы ў арміі мараць атрымаць спецыяльную адукацыю, каб насіць афіцэрскія пагоны і служыць у структурных падраздзяленнях МУС.

Прыкладам для малодшых сяржантаў з’яўляецца іх камандзір 3-га ўзвода, прапаршчык Арцём Масаловіч (на здымку ў сярэдзіне), які нясе службу ва ўнутраных войсках з 2006 года. Некалькі гадоў праходзіў службу ў в/ч 7404 кантралёрам узвода аховы, а два гады таму перавёўся ў 3-ю асобную патрульную роту. Арцём – вопытны вайсковец: дакладна ведае свае абавязкі і заўсёды спраўляецца з пастаўленымі задачамі на выдатна.

Настасся АЛЯКСАНДРАВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий